Валожынская бытоўка працуе неэфектыўна

Источник материала:  

Камітэт дзяржкантролю праверыў Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання.

Прадпрыемства не атрымала чаканы эканамічны эфект, для якога выдаткавала пэўныя бюджэтныя сродкі.

За кошт бюджэту яно набыло машыну для здрабнення агародніны і сокавыціскалку, каб аказваць новыя бытавыя паслугі. Аднак тэхніку так і не пачалі выкарыстоўваць, яна стаіць ад 2007 года.

З-за малога попыту на абутковых майстроў і недахопу кадраў пустуюць два месцы абутнікоў. Пры гэтым дакладнай стратэгіі выкарыстання абсталявання няма.

Неэфектыўна выкарыстоўваюцца рабочыя месцы цырульнікаў у вёсках. Кліентаў абслугоўваюць па меры запісу двойчы на тыдзень. Не на поўную загрузку выкарыстоўваюць працоўныя месцы швачак. З-за таго, што  няма адпаведнага спецыяліста, пустуе кабінет па манікюры ў будынку Дома быту ў Валожыне.

У бухгалтарскім уліку не лічацца выдаткі па рэканструкцыі Дома быту ў Валожыне на 1050 мільёнаў рублёў, якія ў 2006-2009 гадах былі выдзеленыя са сродкаў бюджэту. Гэты аб’ект эксплуатуюць без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку. Увялі яго толькі пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю.

Праверка знайшла шмат парушэнняў у вядзенні бухуліку, працоўнага заканадаўства, санітарных норм і гігіенічных нарматываў, у парадку распараджэння адходамі. Да парушэнняў адносіцца і тое, што прадпрыемства падавала недакладныя звесткі ў органы дзяржаўнай статыстыкі.

Цяпер разглядаецца пытанне аб прыцягненні службовых асоб за парушэнні да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Паводле паведамлення Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

фота startupafisha.ru

←Сотни запрещенных к содержанию змей жили в подвале дома предприимчивого американца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика