Ужо з’явіліся кампосцеры ў аўтобусах Маладзечна

Источник материала:  

Білеты пачнуць прадаваць на наступным тыдні.

– Іх можна будзе набыць у кіёсках “Белсаюздруку”, – кажа намеснік дырэктара па перавозках аўтапарка Віктар Руткоўскі. – Але туды іх пакуль  не завезлі.

Нягледзячы на тое, што ўжо ў 25 аўтобусах устанавілі кампосцеры, кандуктары будуць працаваць ў тым жа рэжыме. З часам і ў астатніх двух аўтобусах з’явяцца кампосцеры.

Кандуктараў не будзе ў тых аўтобусах, дзе невялікі наплыў пасажыраў. Гэта, напрыклад, у тройцы, магчыма ў адной чацвёрцы, у аўтобусах 12, 19 і 20 маршрутаў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.

←Благодаря вакцинации против гриппа на выплате больничных в прошлом эпидсезоне удалось сэкономить Br2,3 трлн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика