Віншаванне
Вернікам Рымска-каталіцкай царквы
Паважаныя суайчыннікі!
Віншую вас і шматлікіх гасцей Беларусі з 400-годдзем прыбыцця цудатворнай іконы Маці Божай у Будслаў.
Рымска-каталіцкая царква за час існавання на беларускай зямлі аказала значны ўплыў на адметнасць культуры і гістарычнага лёсу нашага народа. Сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства стаў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Штогод у Будслаў сцякаюцца дзясяткі тысяч паломнікаў, каб наблізіцца да свяшчэннай заступніцы Беларусі, атрымаць ад Маці Божай духоўную падтрымку. Яна нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, моладзь і сталых, будучыню і мінулае, наватарства і традыцыю, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць.
Урачыстасці ў гэтым бласлаўлёным месцы напаўняюць сэрцы гонарам і радасцю за нашу краіну. Няхай веліч і значнасць свята адчуваюць новыя пакаленні вернікаў і праз стагоддзі гучыць у Будславе малітва за Беларусь, за яе народ.
Шчыра жадаю ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту і плёну ва ўсіх справах.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА