Выпусцяць паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў” (фота)

Источник материала:  

Паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў”

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 ліпеня выпускае ў абарачэнне паштовы блок “400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў”.

Яго тыраж складзе 15 тысяч экзэмпляраў.

Гашэнне маркі адбудзецца пасля галоўнай святой Імшы ў Будславе 6 ліпеня. Яго здзейсніць папскі легат кардынал Жан-Луі Таран.


Даведка “РГ”: Спецыяльнае памятнае гашэнне арганізуецца ведамствам паштовай сувязі ў гонар выдатнай падзеі або памятнай даты. Робіцца створаным для кожнага выпадку мастацкім штэмпелем у строга абмежаваны час. Падчас гашэння на марку наносіцца адбітак штэмпеля. Пасля гэтага яна становіцца аб’ектам калекцыянавання для філатэлістаў. Таксама можа выкарыстоўвацца як звычайнае паштовае адпраўленне.

Аддзел інфармацыі.

Фота www.belpost.by

←За употребление наркотиков будут наказывать?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика