Алесь Марачкін і Зміцер Вайцюшкевіча сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі”

Источник материала:  
19.06.2013 16:33 — Новости Общества


19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава (у вёсцы Бычкі ва Ўшацкім раёне) адбылося ўручэнне сёлетняй прэміі “За свабоду думкі”, заснаванай кіраўніком руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава ў гэтым годзе ўганараваны два чалавекі — музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

Алесь Марачкін і Зміцер Вайцюшкевіча сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі”

Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Марачкін

Лаўрэатаў абралі ўладальнікі прэміі “За свабоду думкі” мінулых гадоў: імі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павел Севярынец, затым мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык-паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз.

Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Прызначэннем прэміі з’яўляецца ўслаўленне моцы думкі і духу, плённай працы на ніве беларушчыны. Ідэя заснаваць яе ўзнікла пасля атрымання Мілінкевічам прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.



←Девять членов преступной группы и должностных лиц предприятий задержаны за уклонение от уплаты налогов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика