Чаму я чытаю «Р»?
18.06.2013
—
Новости Общества
…Таму, што люблю Беларусь — краіну таленавітых і шчырых людзей. Люблю нашу прыроду і клімат, дзе самае лагоднае сонца, самае пяшчотнае неба і непаўторныя світанкі. Люблю родную мову. І спрабую пісаць вершы...
«Рэспубліка» — газета, якую выпісваюць мае бацькі. У нашай сям’і яе ўспрымаюць як надзейную сяброўку. А як жа інакш? Друкаванаму слову верыш.
Менавіта «Рэспубліка» стала першым выданнем, якое прыадчыніла мне свет мастацтва, палітыкі, хараства роднай зямлі. І я мару таксама стаць журналістам.