Гідраметэацэнтр: Лета чакаецца цяплейшым, чым звычайна
04.06.2013
—
Новости Общества

Лета сёлета чакаецца цяплейшым, чым звычайна, у сярэднім на 1–2 градусы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.
Першая дэкада чэрвеня чакаецца даволі цёплай, вышэйшай за кліматычную норму ў сярэднім на 1–3 градусы, днём сярэдняя тэмпература будзе плюс 21–27 градусаў, ноччу плюс 15–17.
Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць па паўднёвым захадзе краіны.
"Наша ніва".
Фота 7fon.ru