У Мядзельскім раёне праходзіць дабрачынны марафон

Источник материала:  

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна праводзіць дабрачынны марафон “Крок насустрач”. Працягнецца ён па 30 чэрвеня.

Сабраныя падчас дабрачыннага марафону грошы прызначаны на набыццё спецыяльна абсталяванага аўтобуса для падвозу дзяцей-інвалідаў. Каштуе ён каля 230 мільёнаў рублёў.

— У нашым цэнтры пяць год функцыянуюць група і клас для дзяцей з цяжкімі парушэннямі развіцця. Дзякуючы гэтаму адзінаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі магчымасць паўнацэнна навучацца і развівацца, а іх бацькі могуць хадзіць на працу, займацца рознымі справамі і быць упэўненымі, што дзеці знаходзяцца ў руках вопытных спецыялістаў, — паведаміла сацыяльны педагог установы Вольга Іванова. — Але, на жаль, не ўсе дзеці з цяжкімі парушэннямі развіцця маюць магчымасць наведваць наш цэнтр і ў выніку пазбаўлены паўнацэннага развіцця. Прычына гэтага —   адсутнасць спецыяльна абсталяванага транспарту для падвозу, бо дзеці-інваліды на калясках не могуць карыстацца звычайным аўтобусам. І вось з мэтай збору грашовых сродкаў на набыццё спецыяльна абсталяванага аўтобуса для падвозу дзяцей-інвалідаў і праводзіцца з падтрымкай раённага выканаўчага камітэта дабрачынны марафон “Крок насустрач”. Удзел у ім можа прыняць кожны жадаючы.

Грашовыя ахвяраванні прымаюцца на разліковы рахунак аддзела адукацыі Мядзельскага райвыканкама: ЦБУ № 619 у г. Мядзел філіяла № 601 у г. Маладзечна ААТ “ААБ “Беларусбанк”, код 153001769, УНП 600097211, дабрачынны рахунак 3642061900278 (для ЦКРНіР).

Аддзел інфармацыі.

Фота concert.by

←ГАИ эвакуирует неправильно припаркованные авто в районе минского вокзала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика