Напрыканцы мая на Мядзельшчыне збіралі баравікі. Кошыкамі

Источник материала:  

майскія баравікі

Чатыры кошыкі баравікоў назбіраў 31 мая жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч.

– Першы раз у жыцці вясной баравікі збіраў: сапраўднае веснавое дзіва! – дзеліцца заўзяты грыбнік. – 28 мая паехаў ў лес, венік звязаць. Дай, думаю, пахаджу па грыбных мясцінах, можа, якую лісічку знайду. А там – баравікі! Ды і шмат разам сядзіць.

А 31 мая Мікалай Русаковіч некалькі разоў у лес з’ездзіў: прайшоўся па сваіх мясцінах каля Шымак, Пехуроў, Мікасецка. Чатыры кошыкі баравікоў набраў.

Мікалай Русаковіч пасля адной з паездак за баравікамі


– Гэта баравікі-каласавікі, – тлумачыць ён. –  Яны з’яўляюцца, як жыта ў колас пойдзе. Яшчэ як пад стол хадзіў, збіраў такія. Звычайна ў пачатку ліпеня збіраў каласавікі, а тут во як рана выскачылі. Каб мне хто сказаў, не паверыў бы. І як людзям гавару – не вераць. А ўжо як пакажу, у далоні пляскаюць.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←3 июня синоптики обещают ливни, грозы и град

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика