У Вілейцы 25 мая не будзе вады. Спыняць яе падачу з-за планавага рамонту
23.05.2013
—
Новости Общества
У Вілейцы 25 мая з 6.00 да 21.00 будзе спыненая падача вады. Зробяць гэта ў сувязі з планавым рамонтам гарадскіх водаправодных сетак і абсталявання водазабору. Набраць вады можна будзе ў трох месцах: па вуліцы Незалежнасці (ля крамы “Чыркава”), вуліцы Гагарына (крама № 26), вуліцы Кастрычніцкая (крама №25).
“Рэгіянальная газета” пісала, што гарачая вада ў Вілейцы адключана з 15 мая, а з’явіцца 29 мая.
Аддзел інфармацыі.
Фота journalhome.ru