Любімая газета з водарам кавы

Источник материала:  

Новы павільён № 259 "Белсаюздрука", што размясціўся акурат каля станцыі сталічнага метро "Уручча", ужо мае сваіх пастаянных кліентаў. Бо гандлююць тут, натуральна, не толькі перыёдыкай. Асартымент тавараў на прылаўках хутчэй нагадвае міні-маркет з кафэтэрыям. Тут можна не толькі набыць любімую газету, але і выпіць кубачак смачнай кавы.

Любімая газета з водарам кавы

Любімая газета з водарам кавы

— Эспрэса і капучына, латэ, шакаладны і арэхавы мока... Кожную раніцу мінчане забягаюць да нас, каб выпіць каву і прачнуцца, — усміхаецца прадавец Кацярына КУЦКОВА. — Бо ў будныя дні мы працуем з 6.30 раніцы!

— Акрамя газет, больш за ўсё прадаюцца кнігі — маладыя мамы з задавальненнем набываюць для сваіх дзетак цікавую і карысную прадукцыю, — дадае прадавец Крысціна ШКРАБО.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

←Проезд в общественном транспорте Минска подорожает 25 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика