Права — маюць!
Ва ўнутраных войсках МУС Беларусі традыцыйна прайшлі кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Сёлета "крапавае братэрства" адзначае свой 20-гадовы юбілей.
Нягледзячы на вялікую колькасць ахвотных, гэтым разам у барацьбу за крапавы берэт уступілі 89 прэтэндэнтаў (было пададзена 160 заяў), якіх дапусцілі да першага этапу спаборніцтваў. Пасля гэтага хлопцы праходзілі падрыхтоўку на працягу месяца.
Традыцыйна выпрабаванні прайшлі ў чатыры этапы: праверка агульнафізічнай падрыхтаванасці вайскоўца (уключае абавязковыя нарматывы), прыёмы самастрахоўкі, элементы акрабатыкі, прыёмы рукапашнага бою. На першым этапе адсеялася дваццаць два чалавекі. У навучальным цэнтры Дэпартамента аховы МУС "Гарані" стартаваў другі і трэці этапы — камбінаваны 10-кіламетровы марш-кідок з агнём, дымам, імітацыйнымі сродкамі, а таксама выкананне агнявых задач па знішчэнні праціўніка з розных відаў стралковай зброі вытрымалі не ўсе.
На заключным, чацвёртым этапе, што прайшоў на базе вайсковай часці № 3214, прайшлі вучэбныя баі. Запаветны крапавы берэт — сімвал мужнасці ваеннаслужачых унутраных войскаў — з рук намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючага ўнутранымі войскамі палкоўніка Юрыя Караева атрымалі дваццаць два чалавекі.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.