У Мядзеле сустрэліся былыя настаўнікі зачыненых школ
19.05.2013
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2013/05/1368975242819104.jpg)
За сяброўскай размовай
8 мая адбылося пасяджэнне раённага савета ветэранаў працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза. Запрошаны на яго былі ветэраны педагагічнай працы зачыненых за апошнія дзесяцігоддзі школ.У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі яны пазнаёміліся з выставамі – вышывак колішняй настаўніцы Камароўскай школы Рамуальды Траццяк і дзіцячай творчасці. Паўдзельнічалі ў працы гасцінай “Залатая восень жыцця”. За кубачкам чаю падзяліліся ўспамінамі, адказалі на цікавыя пытанні, разам паспявалі. А яшчэ атрымалі памятныя сувеніры ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
ФотаАлеся ВЫСОЦКАГА.