Вы карыстаецеся пераводам безнаяўных грошай для аплаты за камунальныя і іншыя паслугі?

Источник материала:  
Уладзімір Макаранка, электрык:

— Так. Я пастаянна карыстаюся такой вельмі зручнай паслугай, як мабільны банкінг, — гэта вельмі добрая сістэма. Такім чынам можна аплачваць камунальныя плацяжы, пераводзіць грошы з аднаго рахунку на другі, і пры гэтым не трэба стаяць у чэргах: ні на пошце, ні ля банкаматаў... На працягу Вы карыстаецеся пераводам безнаяўных грошай для аплаты за камунальныя і іншыя паслугі?хвіліны вы адпраўляеце грошы, куды вам трэба. Нават калі вы запазычылі свайму сябру і лянуецеся проста ўстаць з канапы, каб сустрэцца з ім і аддаць доўг, вы можаце адправіць яму грошы на яго банкаўскую картку. І гэта зойме вельмі мала часу — не больш за хвіліну. Карыстаюся мабільным банкінгам ужо гады тры — дакладна. Навучыўся карыстацца сам. Гэта могуць таксама зрабіць усе, хто пажадае, бо ўсё даступна, і такім чынам "кіраваць" сваімі грашыма вельмі проста.

      Сяргей Кочатаў, журналіст:

— Сучасныя спосабы мы выкарыстоўваем у асноўным для аплаты паслуг, актыўна карыстаемся інфакіёскамі. Гэта вельмі зручна, амаль заўсёды без чэргаў, трэба толькі пераадолець псіхалагічны бар'ер і навучыцца карыстацца гэтым інструментам. На жаль, колькасць інфакіёскаў і месцы размяшчэння пакідаюць жадаць лепшага, для банкаў ёсць поле для развіцця інфраструктуры. Акрамя таго, не ўсе плацяжы (напрыклад, аплата дадатковых адукацыйных паслуг) можна здзейсніць праз інфакіёскі, што таксама дадае клопатаў.

      Канстанцін Саўчанка, прадпрымальнік:

— Я не карыстаюся сучаснымі спосабамі камунальных паслуг. Па-ранейшаму плачу, як калісьці, калі не было выбару, — наяўнымі грашыма. Але магу сказаць, што магчымасць аплаты безнаяўнымі грашыма, на мой погляд, недапрацаваная. Напрыклад, сумы платы за тэлефон, інтэрнэт бачныя, і адразу аплачваць зручна: і па картцы, і па інтэрнэце. А колькі трэба заплаціць за камунальныя паслугі, трэба ж яшчэ лічыць. Калі б доўг лічыўся аўтаматычна і выводзіўся на экран плацежнага тэрмінала, можна было б карыстацца.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Посольство Франции в Минске с 30 июня прекращает выдачу виз в Испанию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика