Ці вырасце гарох, пасеяны на паперы? (+ шмат ФОТА)

Источник материала:  

Угнаенні захоўвалі ў памяшканні, у якім абваліўся дах.

Сельскія гаспадаркі раёна прыпісваюць сабе нявыкананыя работы, а тэхніку, якая павінна працаваць на полі, яшчэ не адрамантавалі. Фермы патанаюць у гнаі.

Гэтыя і іншыя парушэнні выявілі дзяржаўныя кантралёры падчас правядзення сяўбы ў адкрытых акцыянерных таварыствах “Слабадская зара”, “Зані” і  “Габы-агра”.

Да гэтага часу тут не адрамантавалі сельскагаспадарчую тэхніку, якая запланаваная да сяўбы, мінеральныя ўгнаенні захоўваюцца ў аварыйных складах, не выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні сяўбы.


Праверка “Слабадской зары” выявіла, што ў спраўным стане знаходзіцца толькі адзін пасяўны агрэгат, дзве сеялкі не пачыналі рамантаваць з-за адсутнасці сродкаў. Вынік – на 7 мая сяўба праведзеная толькі на 57,5% запланаванай плошчы (261 га з 454 га).

Не пачалі тут рамантаваць і кукурузную сеялку. Кукурузы ж плануюць пасеяць 350 га.



Малочнатаварныя фермы тонуць у гнаі. Вывезена толькі 34% назапашанага гною.

Службоўцы займаюцца прыпіскамі. У “Слабадской зары” сяўба яравых завышаная на 6,8% (19 га), падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу – на 42,2% (255 га).

Да сяўбы зернебабовых не прыступалі, а калі верыць паперам, засеяны 41 га (82%).



На складах у вёсцы Слабада, дзе захоўваюцца мінеральныя ўгнаенні, абваліліся дахі, праз дзіры ў сценах на вуліцу высыпаецца іх змесціва – тут ляжыць чатыры тоны суперфасфату і 16 тон калійных угнаенняў.

Сяўба праводзіцца няякасна. З парушэннямі тэхналогій ў ТАА “Зані” пасеяна 46 га, у ТАА “Габы” – 30 га. Такія ж парушэнні выяўленыя і ў “Слабадской зары”.

Вынікі кантрольных мерапрыемстваў накіраваныя ў Мядзельскі райвыканкам для прыняцця мер.

Паводле інфармацыі Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

←В белорусской армии погиб очередной солдат-срочник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика