Алеся Бяляцкага на паўгода пазбавілі прадуктовых перадач

Источник материала:  
16.05.2013 23:27 — Новости Общества


16 траўня жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук наведала бабруйскую калёнію, дзе трымаюць яе мужа, паведамляе “Радыё Свабода”.

Натальля Пінчук мела намер перадала Алесю Бяляцкаму рэчавую перадачу і даведалася, што ў сакавіку да жніўня мужа пазбавілі права на харчовыя перадачы.

«За якое парушэньне яго пакаралі, мне невядома, ды я і не цікавілася. Гэта рытарычнае пытаньне — за што? Прычыну знойдуць», — адзначыла Натальля Пінчук.

Натальля Пінчук перадала мужу ў калёнію спартовы строй, пасьцельную бялізну ды іншыя рэчы. Гэта была адзіная дазволеная вязьню ў год рэчавая перадача.



←Дмитрий Галко освобожден из ЦИП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика