Праз Мядзельшчыну прайшоў аўтапрабег “Перамаглі разам-2013”
07.05.2013
—
Новости Общества
З 4 па 6 мая на Мядзельшчыне знаходзіліся ўдзельнікі аўтапрабегу “Перамаглі разам-2013”. Пабывалі яны ў вёсцы Нарач (Кабыльнік), агледзелі мясцовыя славутасці, ўсклалі кветкі да абеліска ля возеры Нарач.
Аўтапрабег “Перамаглі разам-2013” прысвечаны 68-й гадавіне Перамогі. Праходзіць ён пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Падтрымкі ветэранаў “Подзвіг”. Стартаваў аўтапрабег 3 мая з Санкт-Пецярбурга. У шлях рушылі дзевяць аўтамабіляў. Маршрут акцыі праходзіць па месцах баёў і пралягае праз Пскоў, Полацк, Нарач, Ліду, Гродна, Брэст, Мір і Мінск. Агульная працягласць маршруту – каля 2700 кіламетраў.
У праграме прабегу – ускладанне кветак да мемарыялаў, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Асноўнай падзеяй стане ўдзел у святочных мерапрыемствах у Брэсцкай крэпасці.
Аддзел інфармацыі.
Фота carfactum.ru