Ці ёсць у вас стымул, які ў цяжкія часіны не дае апусціць рукі?

Источник материала:  
Мікалай АПІЁК, кіраўнік студыі ваенных мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі:

Ці ёсць у вас стымул, які ў цяжкія часіны не дае апусціць рукі?— У творцаў такіх часін у жыцці бывае нямала. Асабліва тады, калі даводзіцца, як кажуць, працаваць "у стол". Ці калі табе здаецца, што сёння ты напісаў шэдэўр, а заўтра разумееш, што атрымалася зусім не тое, чаго ты чакаў. Толькі лячыць "хваробу" патрэбна тымі ж лекамі: калі ты ўвесь у працы, то гэтых часін не заўважаеш. І так не толькі ў мастацтве. Разумовая і фізічная праца — той штуршок, які патрэбен кожнаму чалавеку, якія б часіны на той момант у яго ні былі.

    Раіса КРУГЛАЯ, праваднік пасажырскага вагона цягніка Гродна — Мінск:

— Мой стымул — мая сям'я. Калі непрыемнасці на працы, толькі ў акружэнні сваіх родных разумееш, што гэта ўсё дробязі. Мы з мужам пражылі 25 гадоў, выхавалі дваіх дзяцей. Ніхто не казаў, што нам было лёгка. Толькі з узростам разумееш, што гэта былі не цяжкасці, а, наадварот, самыя лепшыя моманты ў жыцці!

      Настасся СЦЕПАНЬКОВА, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ:

— У маім жыцці, як і ў жыцці любога іншага чалавека, узнікаюць цяжкія і непрыемныя сітуацыі, якія прымушаюць мяне перажываць і хвалявацца. Часам выйсці з такіх сітуацый нялёгка. Але разуменне таго, што ўсё гэта часова, мяне нават падбадзёрвае. Галоўнае — не панікаваць. Добра, калі побач родныя і блізкія. І памятайце: калі жыццё падае вам лімон, зрабіце з яго ліманад!

Падрыхтавала Вераніка КАНЮТА

←Этот день в истории 7 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика