3 мая - Сусветны дзень свабоды прэсы і Дзень Канстытуцыі

Источник материала:  

Віншуем вас, шаноўныя чытачы!

Сусветны дзень свабоды прэсы адзначаецца ад 1993 года.

Ён абвешчаны, каб штогод нагадваць людзям пра тое, што свабода слова і свабода друку - гэта правы, замацаваныя Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Гэты дзень слаўны яшчэ і тым, што 3 мая 1791 года сойм у Варшаве прыняў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай.

Яна стала першай Канстытуцыяй у Еўропе і другой у свеце. Яе на чатыры гады апярэдзіла Канстытуцыя ЗША, прынятая ў 1787 годзе.

Няхай каштоўнасці, якія праслаўляе гэты дзень, будуць неад'емнай часткай вашага жыцця.

Рэдакцыя "РГ".

←Генеральный секретарь ООН выступил с посланием по случаю Всемирного дня свободы печати

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика