Ці можа жанчына быць добрай жонкай і маці і адначасова паспяхова будаваць кар'еру?

Источник материала:  
Ці можа жанчына быць добрай жонкай і маці і адначасова паспяхова будаваць кар'еру?Іна СЯМЁНАВА, вядучы спецыяліст аддзела чыгуначных перавозак транспартнай кампаніі "ЮніТранс", г. Масква:

— Можа, было б жаданне. Гэта, я лічу, рухавік прагрэсу, без яго нікуды.

Для мяне значную ролю адыгрывае разуменне людзей, якія мяне акружаюць. Калі ў калектыве цябе цэняць — гэта важна. Прыемна затрымацца на працы дзеля любімай справы. Галоўнае, давесці тое ж да сваёй сям'і, каб родныя таксама гэта разумелі. З аднаго боку, у сям'і можна размеркаваць абавязкі. З іншага, калі цябе няма, то ніхто за цябе нешта не выканае. Такога таксама быць не павінна... Таму галоўнае — разуменне, павага. І тады ўсё атрымаецца: і кар'ера, і сям'я — дзеці, муж, бацькі, якія цябе любяць.

    Вольга ТРУБАЧ, псіхолаг Рэспубліканскага дзіцячага пульманалагічнага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі, вёска Баравыя Мядзельскага раёна:

— Я лічу, што кожная жанчына ў гэтым пытанні робіць свой выбар, расстаўляе свае прыярытэты. Мяркую, што адначасова быць добрай маці, жонкай і рабіць кар'еру немагчыма. Таму што вышэйназваныя рэчы патрабуюць ад жанчыны стапрацэнтнай аддачы. А калі гэтага не адбываецца, то і ніякай якасці ў дачыненні да гэтых сфер не патрэбна чакаць. Якая можа быць добрая маці, калі яна, гуляючы з дзіцём, будзе думаць не пра "мядзведзіка", а пра новага партнёра па бізнесе? Ці, працуючы па выхадных, пакідаць мужа і дзіця сам-насам, або, у лепшым выпадку, з бабуляй. Напэўна, можна шукаць нейкія кампрамісы. Але кампрамісы — гэта зусім іншая гісторыя.

    Андрэй СІМАНАЎ, упакоўшчык сумеснага таварыства "АлюмінТэхна", г. Мінск:

— Ці можа? Пэўна ж! Але вось каб ткнуць у каго пальцам... Неяк усе сціпленька працуюць... Сярод тых маіх знаёмых, каго я лічу добрымі жонкамі і маці, здаецца, няма аніводнай, каго б надта турбавала кар'ера. Хутчэй, наадварот. Большасць, не вагаючыся, зменіць месца працы, няхай сабе за меншую аплату і пры больш цяжкіх умовах, калі гэтага вымагаюць патрэбы сям'і.

Некалі мне даводзілася шмат кантактаваць з жанчынамі — індывідуальнымі прадпрымальнікамі. І здаецца, у тых, хто з галавой быў у працы, у сям'і атрымлівалася не ўсё добра. А вось калі муж працаваў, а жонка займалася хатнімі справамі, толькі па неабходнасці дапамагаючы яму, там сітуацыя была куды лепш.

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

←"Международная амнистия" вновь призвала белорусские власти отменить смертную казнь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика