Па просьбе МУС больш нідзе ў Маладзечне алкаголь не прададуць пазней за 21.00

Источник материала:  

Па рашэнні райвыканкама ад пачатку мінулага тыдня алкаголь не прадаюць з 21.00 да 09.00.

Прынятае рашэнне каментуе намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Наталля Нікіценка:

– Гэта рэкамендавана планам працы аблвыканкама па барацьбе супраць алкагалізму. Аб гэтым прасіла МУС. І такое рашэнне тычыцца ўсіх раёнаў Мінскай вобласці.

Раней алкагольныя напоі прадаваліся фактычна пакуль працуе крама: дзе да 21.00, а дзе да 23.00. Была ў Маладзечне і адзіная крама, дзе спіртное прадавалі да 02.00.

Цяпер жа ніякіх выключэнняў няма.

Фота Яўгена Каросціка.


Настасся РОЎДА.

Фота alcoholizm.ru.

←Дома сумна. Падарожжа дзесятае. Любоў і Верны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика