Цікавае — побач

Источник материала:  

У гэтыя выхадныя ў краiне пройдзе «Фэст экскурсаводаў».

У розных кутках Беларусі неабыякавыя краязнаўцы і экскурсаводы, гісторыкі і архітэктары, настаўнікі і супрацоўнікі музеяў, турфірмаў, раённых аддзелаў культуры 20—21 красавіка правядуць шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах i маршрутах.

— У межах фэста ў сталiцы за 2 дні плануецца правесцi больш за 30 экскурсій, — паведамiлi ў аргкамітэце. — Запланавана некалькі экскурсій для маленькіх дзетак, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на замежных мовах. Распрацаваны адмысловыя маршруты для веласіпедных экскурсій, арганізаваны гістарычныя вандроўкі па самых старых храмах.

Бясплатныя экскурсіi пройдуць у 30 беларускiх гарадах. Пазнаёмiцца са спiсам маршрутаў можна на сайце «Фэст экскурсаводаў».

←Почетное консульство Беларуси может быть открыто во французском регионе Рона-Альпы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика