На добрыя мэты

Источник материала:  

Жыхары краіны выйдуць на суботнік, каб прывесці ў парадак працоўныя месцы і аб’екты.

Калектывы зоймуцца добраўпарадкаваннем тэрыторый населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, будуць прыбіраць могілкі, месцы, якія мяжуюць са смеццязборнымі палігонамі. Плануецца высаджваць дрэвы і кусты. Некаторыя працоўныя калектывы выйдуць на аб’екты будаўніцтва. Асаблівая ўвага будзе нададзена рамонту дарожнага пакрыцця i ўладкаванню аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Як ужо паведамлялася, палова заробленых на суботніку грошай пойдзе на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў Года беражлівасці. Другая частка будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя для набыцця спецыяльных аўтамабіляў хуткай дапамогі, неабходных для рэанімацыйных мерапрыемстваў.

←Почетное консульство Беларуси может быть открыто во французском регионе Рона-Альпы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика