У вёсцы Новы Свержань: Дзе льецца Нёман... мнагаводны
18.04.2013
—
Новости Общества

Спадзяванні жыхароў Новага Свержаня на Стаўбцоўшчыне на тое, што Нёман у сёлетнюю паводку будзе спакойным, не пакажа свой бурлівы нораў, не апраўдаліся. Рэчка разлілася, шуганула ў агароды, падтапіла будынкі. Вось і Мікалаю Капцэвічу з вуліцы Нясвіжскай, як і суседзям з Румовай і Стаўбцоўскай, прыходзіцца патурбавацца, каб уратаваць свой скарб.