Вызначылі лепшага прадпрымальніка

Источник материала:  

У Брэсцкай вобласці падвялі вынікі конкурсу "Лепшы прадпрымальнік года". Сёлетняя пятнаццатая цырымонія ўзнагароджання пачалася з адзнакі новых намінацый — "Інфармацыйныя тэхналогіі" і "Інавацыйная дзейнасць".

Лаўрэатам у конкурсе па інфармацыйных тэхналогіях названа прадпрыемства "ЭРЫКПОЛЬ Брэст". Цікава, што сярэдні ўзрост супрацоўнікаў кампаніі складае крыху больш за дваццаць гадоў. Значная частка калектыву — выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў вобласці. Хлопцы і дзяўчаты распрацоўваюць праграмнае забеспячэнне для сферы тэлекамунікацый, медыцыны, бізнесу. Прадпрыемства супрацоўнічае з усімі ўніверсітэтамі рэгіёна. І хоць пераможцам названай намінацыі вызначана больш сталае прадпрыемства — адкрытае акцыянернае таварыства "ЮКОЛА-ІНФО-Брэст", навічкі пра сябе заявілі ўпэўнена.

Лепшым прадпрымальнікам у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання стаў вытворчы кааператыў "Моталь" на чале са Сцяпанам Шыкалаем. А ў намінацыі "Фермерская гаспадарка" перамагла гаспадарка Таццяны Пужэвіч з Баранавіцкага раёна "Грыбная краіна". Усяго ўзнагароджана 17 прадпрыемстваў і бізнесменаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

←Ни в селе, ни в городе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика