Найвялікшыя святыні хрысціянства ў Віцебску
06.04.2013
—
Новости Общества
У Віцебску будуць знаходзіцца найвялікшыя святыні хрысціянскага свету — часцінкі Крыжа Гасподняга і Рызы Гасподняй. Адметна, што месцам іх часовага размяшчэння стане не адзін з храмаў у цэнтры горада, а манастыр на ўскраіне. У савецкія гады, пакуль дзяржава не пачала актыўна супрацоўнічаць з царквой, тут яшчэ не было манастыра, а працавала адзіная на ўвесь горад праваслаўная царква. 9 красавіка ў Свята-Троіцкі Маркаў мужчынскі манастыр прывязуць гэтыя святыні, якія будуць знаходзіцца ў храме для ўшанавання да 16 красавіка. Храм будзе адкрыты штодня да 21.00, паведамілі ў прэс-службе Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.