У Мядзеле адкрылася піцэрыя
01.04.2013
—
Новости Общества

Піцэрыя ў Мядзеле
У пятніцу, 29 сакавіка, у Мядзеле адкрылася піцэрыя “Хіт”. Размясцілася яна ў цэнтры горада па вуліцы Крупскай, у будынку колішняга кафэ “Ласунак”.Належыць піцэрыя мясцоваму райпо.
Рамонт будынка пачаўся восенню мінулага года. У выніку атрымалася ўстанова з сучаснай мэбляй і ўтульным інтэрьерам. У меню прысутнічаюць 12 відаў піцы. Самая танная – “Чабурашка” – абыдзецца амаль у 19 тысяч рублёў. Самая дарагая – “Чатыры сыры” – каштуе больш за 44 тысячы рублёў. Піцу можна заказаць і з сабой.
Піцэрыя працуе штодзённа, з 10 да 22 гадзін.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.