У Брэсце на «Хвалі Салідарнасці» затрымалі трох сябраў БХД

Источник материала:  
18.03.2013 14:45 — Новости Общества


У Брэсце 18 сакавіка падчас грамадзянскай акцыі «Хваля Салідарнасці», якую лпадзіць аргкамітэт па стварэнню партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя», былі затрыманыя тры сябры аргкамітэту — Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрусь Шарэнда.

Іх затрымалі пры вывешванні нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў. Зараз яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС, паведаміў абласны каардынатар БХД Зміцер Шурхай.

Нагадаем, марафон «Хваля Салідарнасці» пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.



←В Могилеве названы образцовые организации по охране труда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика