Прэзентацыю кнігі пра Зэльву забаранілі

Источник материала:  
14.03.2013 11:27 — Новости Общества

Прэзентацыю кнігі пра Зэльву забаранілі

РЕГИОН-4
У пятніцу, 15 сакавіка, планавалася прэзентацыя гісторыка-краязнаўчай кнігі Сяргея Чыгрына “Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны” у Зэльвенскай раённай бібліятэцы.

Але спадарыня Святлана Жамойціна, якая ўзначальвае Зэльвенскую цэнтральную раённую бібліятэчную сістэму, сказала, што “прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў кнізе шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюшаў, пра прэзідэнта БНР Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні, і іншыя звесткі за якія іх цяперашняя ўлада па галоўцы не пагладзіць, бо такія факты супярэчаць сённяшняму жыццю”.

Сяргей Чыгрын паведаміў, што на Зэльвеншчыне пастаянна забараняюцца мерапрыемствы па ўшанаванню Ларысы Геніюш, зрываюцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з дэмакратычнымі палітыкамі.

“Падобная кніга пра гісторыю Зэльвеншчыны аднаго даследчыка выйшла ўпершыню. І прэзентацыя яе павінна быць на вялікім раённым узроўні. Вось ўзялі б хто-небудзь з вертыкальшчыкаў у Зэльве дый напісалі і выдалі нешта падобная па гісторыі Зэльвеншчыны і пра яе знакамітых людзей. Але ж не!.. А вось забараніць, не дазволіць - гэта ў іх прысутнічае. Забараніць кожны можа, паспрабуце лепш нешта каштоўнае і добрае зрабіць для свайго краю і сваіх людзей”, - параіў аўтар кнігі. 
←Служба за упокой души Уго Чавеса прошла в Архикафедральном костеле в Минске (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика