Незаслужана забытыя

Источник материала:  

Беларускія дызайнеры і мастакі выставілі на ўсеагульны агляд свае тапкі.

У сталічнай мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрыўся выставачны праект «Тапаграфiка». Свой погляд на хатнія тапкi прадставілі 14 майстроў, сярод якіх Уладзімір Цэслер, Руслан Вашкевіч, Юлія Ляшэвіч, Дзмітрый Сурскі і іншыя. У кожнага атрымаўся свой унікальны твор, навеяны асабістым вопытам, дзіцячымі ўспамінамі, натхнёны фантазіяй і пачуццём гумару.

— Хатнія тапкi мы носім не напаказ, а для сябе, а значыць, можам быць па-сапраўднаму шчырыя ў выбары. Менавіта таму яны могуць вельмі ярка раскрыць індывідуальнасць чалавека, — гаворыць дызайнер і мадэльер Іван Айплатаў. — Дызайнеры ўсяго свету надаюць вялікае значэнне аксесуарам. Чаму б нам не звярнуць увагу публікі на гэты незаслужана забыты прадмет гардэроба, якi быццам згубіўся ў шафе?

На выставе таксама прадстаўлены цацкі беларускага аўтара Ганны Дэбалюк.

←Весенняя вьюга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика