Цясак называе інцыдэнт у Мінску "непрыемнай сітуацыяй" і хваліць беларускую міліцыю за справядлівае рашэнне

Источник материала:  
27.02.2013 18:11 — Новости Общества

Цясак называе інцыдэнт у Мінску "непрыемнай сітуацыяй" і хваліць беларускую міліцыю за справядлівае рашэнне

Радыё Свабода
Цясак называе інцыдэнт у Мінску "непрыемнай сітуацыяй" і хваліць беларускую міліцыю за справядлівае рашэнне
Максим Марцинкевич по кличке Тесак
Актывіст расійскіх ультрарадыкальных арганізацыяў Максім Марцынкевіч па мянушцы Цясак знаходзіцца ў Мінску і прыходзіць на допыты па выкліку. Cледчыя не бачаць "палітычнай падаплёкі ў справе". Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Мінску Аляксандар Герасімаў.

24 лютага трое падазраваных (сярод іх Цясак) па крымінальнай справе за асабліва злоснае хуліганства былі адпушчаныя "з-за адсутнасці падстаў для ўтрымання пад вартай".

"Мы не ўбачылі нейкай асаблівай значнасці і сацыяльнай небяспекі ў іхніх дзеяннях. Мы разглядаем у чыстым выглядзе іхні ўдзел у хуліганскіх дзеяннях", - сказаў Аляксандар Герасімаў.

Усе трое застаюцца падазраванымі, нікому з іх абвінавачанне пакуль не прад’яўлялася. Але да іх "прыменена мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязання пра яўку".

"Крымінальная справа, натуральна, не зачыненая. Крымінальны пераслед падазраваных не спынены. Праводзяцца следчыя мерапрыемствы, каб устанавіць усе абставіны ўчыненага злачынства. Там вынятыя два нажы, прылада аэразольнага распылення. Цяпер эксперты вызначаюць, ці з'яўляюцца нажы халоднай зброяй і ці знаходзіцца ў рабочым стане газавы пісталет. Бо было падазрэнне, што ён няспраўны. Але пакуль мы не атрымалі вынікаў экспертызы", - патлумачыў Герасімаў.

Максім Марцынкевіч абавязаны знаходзіцца ў Беларусі. У Следчым камітэце сказалі, што ён сам выказаў жаданне быць у Мінску да заканчэння расследавання. Ён жыве ў знаёмых, на сталай сувязі са следствам. Выглядае ён задаволеным.

Следства мае два відэазапісы: камеры вонкавага нагляду і запіс тых, хто нападаў і па матэрыялах справы з'яўляецца пацярпелымі і сведкамі.

"Кваліфікаваўшы гэты відэазапіс, следчыя прыйшлі да высновы, што мы маем у чыстым выглядзе хуліганства. Ніякай палітычнай падаплёкі мы ў гэтай справе пакуль не бачым", - сказаў Герасімаў.

Найбольш пацярпеў адзін беларус 1983 году нараджэння. "У яго былі цялесныя пашкоджанні ў выглядзе гузакоў і нажавых раненняў. Аднак яны не з'яўляюцца цяжкімі, такімі, якія пацягнулі за сабой расстройства здароўя і так далей. Медыкі яго ўжо даўно выпісалі. Адно з нажавых раненняў было даволі глыбокім, але яно не закранула ніякіх жыццёва важных органаў", - распавёў Герасімаў.

На старонцы "Вконтакте" Максім Марцынкевіч называе інцыдэнт у Мінску "непрыемнай сытуацыяй" і хваліць беларускія органы правапарадку, якія "на шчасце, выявіліся досыць разважнымі і вынеслі справядлівае рашэнне".

Тут жа падаюцца падрабязнасці бойкі. Маўляў, Цясак і яго паплечнікі аказалі супраціў групе беларускіх антыфашыстаў (сярод якіх былі фанаты футбольнага клуба "Партызан"). Гэта здарылася каля клінікі, куды Цясак прыехаў на аперацыю па лазернай карэкцыі зроку. Цясак стаў часта прыяжджаць у Мінск. І падчас апошняга візіту антыфашысты больш за два тыдні назіралі за ім, вынікам чаго стаў напад 14 лютага ў двары клінікі. Група антыфашыстаў чакала Цесака ў двух прыпаркаваных аўтамабілях і раптоўна яго атакавала. Як далей распавядаецца на старонцы Цесака ў Сеціве, адзін з паплечнікаў Максіма Марцынкевіча дастаў нож "і прымусіў нападнікаў уцякаць". Пасля чаго пачалася бойка. У выніку 30-гадовы беларус Арцём Кацаў "атрымаў некалькі глыбокіх (да 15 сантымэтраў) нажавых раненняў у спіну". Максім Марцынкевіч прымяніў супраць антыфашыстаў газавы пісталет. Бойка працягвалася не больш за хвіліну. Антыфашысты "рэціраваліся, забраўшы з сабой параненага сябра, дзеля таго каб адвезці яго ў рэанімацыю". Максім Цясак разам з сябрамі пайшоў у клініку, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

На старонцы Цесака ў інтэрнэце гаворыцца, што арышт нацыянал-сацыялістаў ухвалілі антыфашысты, прадстаўнікі ЛГБТ-рухаў Беларусі і Расіі і левых арганізацый. Таксама ўхваляецца збор сродкаў у падтрымку аднаго з затрыманых разам з Цесаком - грамадзяніна Беларусі 1990 году нараджэння Аляксандра Л.

28-гадовы Цясак мае беларускія карані і часта прыяжджае ў Мінск праводзіць розныя мерапрыемствы. На старонцы Цесака гаворыцца, што ён "прыхільнік рэжыму Лукашэнкі" і што яго біяграфія даволі насычаная падзеямі крымінальнага характару. 
←Гомельчанин более 20 лет пытается обратить внимание инстанций на состояние своего дома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика