Гарачы тэлефон "ЗВЯЗДЫ"

Источник материала:  
"Купляў бензапілу. Тавар адмовіліся прадэманстраваць у дзеянні"

Даўні чытач "Звязды" Уладзімір Мікалаевіч Сідар з вёскі Шчэчыцы Мастоўскага раёна патэлефанаваў у рэдакцыю са скаргай. Ён хацеў набыць на рынку ў Гродне бензапілу. Папрасіў прадаўца прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства, каб той прадэманстраваў тавар у дзеянні. Прадавец у просьбе адмовіў, матывуючы гэта тым, што праверка ў гандлёвым павільёне забаронена проціпажарнымі нормамі.

— Тады я папрасіў прадаўца праверыць бензапілу па-за межамі павільёна, на тэрыторыі рынку — на свежым паветры. І зноў атрымаў адмову, — гаварыў Уладзімір Мікалаевіч.

Наш чытач усё ж набыў патрэбны ў гаспадарцы інструмент, на які атрымаў гадавую гарантыю. Але пытанне як у пакупніка ў яго засталося: ці павінны былі яму перад набыццём прадэманстраваць бензапілу ў дзеянні?

Даць адказ на скаргу чытача мы папрасілі спецыялістаў Міністэрства гандлю. Пасля разгляду рэдакцыйнага звароту адтуль прыйшло афіцыйнае рэагаванне наступнага зместу:

"У адпаведнасці з артыкулам 70 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь", у выпадку знаходжання няяснасцяў і адрозненняў у змесце нарматыўнага прававога акта, а таксама супяэчнасцяў у практыцы яго прымянення нарматворчы орган (службовая асоба), які прыняў (выдаў) гэты акт, ці, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны ім орган ажыццяўляюць афіцыйнае тлумачэнне гэтых нормаў шляхам прыняцця (выдання) адпаведнага нарматыўнага прававога акта.

У гэтай сувязі па сутнасці пастаўленага пытання лічым магчымым выказаць меркаванне, якое не можа з'яўляцца афіцыйным тлумачэннем нормаў ніжэйпрыведзеных актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пунктамі 61, 63, 64 Правілаў ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2004 года №384, тэхнічна складаныя тавары бытавога прызначэння да паступлення ў гандлёвую залу ці да месца выдачы пакупкі павінны прайсці перадпродажную падрыхтоўку, якая ўключае распакоўку тавару, выдаленне заводскай змазкі, пылу, стружак, агляд тавару, праверку камплектнасці, якасці вырабу, наяўнасці неабходнай інфармацыі пра тавар і яго вытворцу, пры неабходнасці — зборку вырабу і яго наладку. Рознічны гандаль указанымі таварамі вядзецца толькі ў крамах, павільёнах з гандлёвай залай, гандлёвых цэнтрах, калі іншае не ўстаноўлена правіламі гандлю, што вядзецца ва ўстаноўленых заканадаўствам формах.

Тавары павінны дэманстравацца ў сабраным і тэхнічна спраўным стане. Па патрабаванні пакупніка прадавец павінен азнаёміць яго з устройствам і дзеяннем тавараў. Тавары, што не патрабуюць спецыяльнага абсталявання для падключэння, дэманструюцца ў дзеючым стане. Пры продажы ў прысутнасці пакупніка павінна быць праведзена праверка якасці тавару, яго камплектнасці, наяўнасці адпаведных дакументаў, правільнасці цаны".

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Аперацыя "Прызнанне" пад грыфам "сакрэтна"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика