"Пасачыць за вашай жонкай? 10-15 долараў за гадзіну працы…"

Источник материала:  
21.02.2013 20:00 — Новости Общества

"Пасачыць за вашай жонкай? 10-15 долараў за гадзіну працы…”

Народная воля
У Лідзе Гродзенскай вобласці з’явіўся першы прыватны дэтэктыў, які будзе афіцыйна займацца далікатнымі расследаваннямі.

- Пакуль я зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік, хоць у будучыні мару аб стварэнні паўнацэннага дэтэктыўнага агенцтва, - распавёў “Народнай Волі” Алег ТОРНЯ. - Мне дазволена займацца кансультацыямі ў сферы бяспекі, прыватнымі расследаваннямі, якія не тычацца крымінальнай адказнасці.

Па словах суразмоўцы, ён будзе дапамагаць людзям у пошуку страчаных рэчаў, маёмасці, родных, якія зніклі, альбо тых, хто павінен вярнуць доўг.

Па адукацыі Алег Торня - юрыст, раней працаваў у агенцтве па нерухомасці, у бізнесе. Але кажа, што ў яго “ёсць кантакты” і ў праваахоўных органах, і ў іншых дзяржаўных структурах…

- Ужо пайшлі заказы, - распавядае Алег. - Вось, напрыклад, чалавек купіў будынак у старым закінутым ваенным гарадку, а людзі цягнуць адтуль усё, што можна скрасці. Кліент не хоча звяртацца ў міліцыю, вось і папрасіў мяне спыніць раскраданне. Таксама правяраў па сваёй базе і аднаго чалавека, які прадаваў нерухомасць.

Па словах Алега Торні, за паслугі ён бярэ не вельмі шмат. Усё залежыць ад складанасці заказу і геаграфічнага месца расследавання. Калі гэта нейкія маёмасныя пытанні, то кошт - у межах 20-25 працэнтаў ад аб’ёму іскавой заявы. Атрыманне нейкай інфармацыі (за мінусам расходаў) - 300-500 тысяч рублёў. Пасачыць за жонкай, калі кліентам выступае раўнівы муж, - 10-15 долараў за гадзіну працы.
←Жители небольших городов заинтересованы в открытии крупных сетевых магазинов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика