ДАІ ўвяло план "Надвор'е"
21.02.2013
—
Новости Общества
У сувязі з вялікімі снегападамі ў Мінскай вобласці супрацоўнікі ДАІ кругласутачна сочаць за дарожным пакрыццём.
Яны кантралююць своечасовасць выканання дарожнымі і камунальнымі службамі работ па ўборцы снегу і ліквідацыі галалёду, пры неабходнасці гатовыя суправаджаць снегаўборачную тэхніку.
Падрыхтаваная тэхніка на тыя выпадкі, калі раптам машына з’ехала ў кювет. Людзям, якія па тэхнічных прычынах спыняюцца на дарозе, аказваецца дапамога.
Аддзел інфармацыі.
Фота pics.rbcdaily.ru