Купляйце беларускае – і атрымлівайце падарункі
Кампанія “Будзьма” ладзіць акцыю ў краме “Спадчына”. За першы тыдзень яе правядзення паўдзельнічалі трое маладзечанцаў.
На асобнай палічцы выстаўлена некалькі беларускамоўных кніг, набыўшы якія вы можаце атрымаць падарунак. Калі гэта адна кніга – атрымаеце набор паштовак “Ты адметны”. Калі дзве – музычны дыск, а за тры – адразу і паштоўкі, і дыск.
На палічцы ёсць кнігі, якія сёлета намінавалі на прэмію Ежы Гедройцы – “Сімъ побЂдиши” Алеся Пашкевіча і “Матылі” Паліны Качатковай.
Шмат варыянтаў кніг з серыі “Беларускі кнігазбор”. Сярод іх зборнікі Алеся Адамовіча, Кастуся Цвіркі, Анатоля Вярцінскага, Цішкі Гартнага і іншыя. Новыя кнігі каштуюць каля ста тысяч рублёў. Тыя, што выйшлі некалькі гадоў таму, – каля 60 тысяч рублёў.
Як заўважылі работнікі крамы, беларускамоўная літаратура мае вялікую патрэбу ў рэкламных акцыях.
Набыўшы адну з беларускамоўных кніг...
...вы атрымліваеце падарунак.
Аддзел інфармацыі.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.
Чытайце на гэтую ж тэму: