Прыз за развіццё

Источник материала:  

Магілёўскі аблвыканкам назваў пераможцаў штогадовага рэгіянальнага спаборніцтва сярод гарадоў і раёнаў.

Удзельнікаў ацэньвалі больш чым па сарака крытэрыях — паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця, сярод якіх сальда знешняга гандлю, інвестыцыі ў асноўны капітал, экспарт і імпарт тавараў і паслуг і іншыя. У барацьбе за першынства паміж Магілёвам і Бабруйскам перамог горад на Бярэзіне. Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч лідарам стаў Бабруйскі раён, а звыш 25 тысяч — Асіповіцкі. Усе пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

←“Вясковая валюта” ў прамысловых маштабах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика