Правады адыдуць у мінулае
21.02.2013
—
Новости Общества
Адключэнне праваднога радыё пачнецца з Мінскай і Гродзенскай абласцей.
Да канца наступнага года ў Беларусі адключаць правадное радыёвяшчанне. Першымі без звыклых радыёкропак, уключаных у сетку, застануцца жыхары Мінскай і Гродзенскай абласцей. Потым паступова правадное вяшчанне адключаць і ў іншых раёнах.
Пазбавіцца праваднога радыё вырашылі таму, што такая тэхналогія перадачы інфармацыі лічыцца састарэлай і амаль не прыносіць прыбытку нацыянальнаму аператару электрасувязі, патлумачыў журналістам генеральны дырэктар РУП “Белтэлекам” Сяргей Папкоў.
У якасці альтэрнатывы ўладальнікам радыёкропак плануюць прадставіць прыёмнікі ўльтракароткіх хваляў, з дапамогай якіх можна будзе слухаць Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.