Расчысцяць дарогі — падвоз вучняў адновяць

Источник материала:  

З Капыльскага раёна на "гарачую лінію" нашай газеты звярнулася бабуля ўнукаў, якія на момант званка жанчыны ў рэдакцыю былі вымушаны прапусціць заняткі ў школе, паколькі іх не забраў аўтобус.

— Ужо пайшоў трэці новы навучальны год, як у нас закрылі сярэднюю школу. Сказалі, што будуць вазіць дзетак у суседнюю Семежаўскую: выдзелілі транспарт, зацвердзілі графік руху школьнага аўтобуса. Але па ім транспарт праехаў дакладна ці не першы і адзіны дзень, — некалькі эмацыянальна і здалёк распачала заяўніца. — Вось сёння кіроўца не заехаў, каб забраць маіх унука і ўнучку. І раней такое здаралася: каб патрапіць на школьны аўтобус, дзецям даводзілася ісці больш за кіламетр да месца, дзе ён спыняўся.

Паводле слоў жанчыны, у такую сітуацыю трапляюць — з-за месца жыхарства — толькі яе ўнукі. Усе астатнія дзеці жывуць нашмат бліжэй да месца спынення аўтобуса, які падвозіць да школы вучняў.

Мы аператыўна звязаліся з аддзелам адукацыі Капыльскага райвыканкама, каб высветліць прычыну: чаму школьны аўтобус не заехаў, каб забраць дзяцей? Напрошвалася версія, што прычына магла быць у нядаўнім снегападзе...

— Падвоз навучэнцаў з вёскі Чырвоная Дубрава ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа" вядзецца транспартам аддзела адукацыі: да месца навучання і назад.

Пасадка дзяцей у вёсцы Чырвоная Дубрава адбываецца з прыпыначнага пункта, які знаходзіцца каля будынка колішняй школы. Унукі вашай заяўніцы — вучні 7 і 8 класаў — пражываюць у вёсцы на вуліцы Макраны, якая знаходзіцца за 1,3 кіламетра ад прыпыначнага пункта, — распавяла намеснік начальніка аддзела Алена Міхайлоўская. — Зараз у сувязі з несвоечасовай расчысткай (на момант звароту — С.Р.) дарожнага пакрыцця філіялам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Мінаблдарбуд" — ДРБУ-124 — арганізаваць рух аўтобуса да вуліцы Макраны не ўяўляецца магчымым. Кіраўніцтвам установы адукацыі "Семежаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа" накіравана пісьмо дырэктару філіяла КУП "Мін- аблдарбуд" — ДРБУ-124 аб арганізацыі работ па расчыстцы дарог у вышэйназваным населеным пункце. Пры ўмове расчысткі дарог ад снегу падвоз навучэнцаў з вёскі Чырвоная Дубрава з вуліцы Макраны будзе адноўлены.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Слова о любви

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика