Кіраўніцтва справаў прэзідэнта злавілі на блакітных ёлках

Источник материала:  
13.02.2013 16:08 — Новости Общества

Кіраўніцтва справаў прэзідэнта злавілі на блакітных ёлках

Радыё Свабода
Следчы камітэт Беларусі на запыт Свабоды прадаставіў інфармацыю пра тры крымінальныя справы, звязаныя з дзейнасцю Кіраўніцтва справаў прэзідэнта.

Управа Следчага камітэту па Мінску пачала справу супраць намесніка начальніка Галоўнай управы па абслугоўванні дыпкорпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс".

Чыноўніка падазраюць у тым, што ён скраў саджанцы блакітнай елкі, якія пазней прадаў. Сума стратаў — крыху больш за 1 мільён 400 тысяч рублёў.

СК таксама расследуе справы, звязаныя з заключэннем дамовы субпадрад на рэканструкцыю будынку Савета рэспублікі. Заказчыкам выступала Галоўная ўправа капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.

Абодва злачынствы палягалі ў тым, што прадстаўлялася дакументы для аплаты, якія ўключалі яўна завышаныя кошты работ, а таксама звесткі пра працы, якія насамрэч зусім не выконваліся. І з гэтага вынікае, што ў афіцыйныя дакументы ўносіліся несапраўдныя звесткі.

Страты бюджэту — 450 і 300 мільёнаў рублёў адпаведна.

У злачынствах падазраюцца кіраўнікі і працаўнікі фірмаў, якія заключылі дамовы субпадраду.

СК таксама правярае версію пра дачычнасць чыноўнікаў Управы капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справаў да махлярства, паведамілі Свабодзе ў Следчым камітэце.

Падчас нарады 8 лютага кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман паведаміў Аляксандру Лукашэнку, што Следчы камітэт распачаў тры крымінальныя справы аб датычнасці службовых асоб галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, галоўнага гаспадарчага ўпраўлення да злачынстваў — крадзяжу бюджэтных сродкаў.

Таксама ён заявіў, што адносна шэрагу службовых асобаў падначаленай яму структуры праводзіцца праверка Камітэту дзяржбяспекі з падазрэннем у карупцыйных злачынствах. Карэспандэнту Свабоды ў КДБ паведамілі, што адносна былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута крымінальнай справы там не вядуць і мерапрыемстваў адносна яго не праводзяць. 
←Приговор по делу о гибели мальчика в ДТП возле минской школы будет оглашен 15 февраля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика