Як у Мінску і Дзяржынску шукалі кнігарню, лазню і царкву?
10.02.2013 13:03
—
Новости Общества
Як у Мінску і Дзяржынску шукалі кнігарню, лазню і царкву?
Цікавы лінгвістычны эксперымент быў праведзены ў Мінску і Дзяржынску. На мэту ставілася высятленне, ці будуць беларусы пераходзіць на сваю мову, калі да іх звяртацца па-беларуску, і ці ўвогуле разумеюць яны беларускую.
Вынікі эксперыменту абнародваны ў зборніку навуковых дакладаў "Весткі Акадэміі навук". Ітак...
У дадзеным выпадку даследчыкаў цікавіла так званае пераключэнне кодаў. Гэтая з'ява добра вядомая. Шматмоўныя гарадскія супольнасці Афрыкі або Індыі лёгка камунікатуюць адна з адной менавіта таму, што лёгка пераходзяць з адной мовы на іншую. Моўны фенамен білінгвізму вывучаўся таксама ў кандскай правінцыі Квебек, дзе сутыкаюцца англамоўныя і франкамоўныя групы. Даследчыкі фіксуюць, што людзі, ў такіх выпадках лёгка пераключаюць свой моўны код. А ў Беларусі?
Першы эксперымент праводзіўся на ўчастку паміж вуліца Энгельса і ГУМам. "Прашу прабачэння, вы не падкажаце, як прайсці да Цэнтральнай кнігарні?" - звярталіся даследчыкі да людзей розных узростаў. А калі адказы былі кароткімі, накшталт "там", задавалі дадатковыя пытанні, каб выявіць, на якой мове будзе размаўляць чалавек.
Непадалёк ад Трактарнага завода ў мінакоў аналагічным чынам запытваліся, як знайсці вядомае ў гэтым мікрараёне месца -- лазню. У Дзяржынску "шукалі" царкву.
Усяго было апытана 330 чалавек - па 110 у кожным пункце.
Вынікі: у цэнтры Мінску ўсяго 10 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску. Яшчэ адзін - на "трасянцы". У той жа час не зразумелі пытанняў толькі 6 чалавек.
У тыповым рабочым раёне сталіцы ўсяго 5 чалавек адказалі на пытанне па-беларуску, яшчэ 10 падказвалі, як знайсці лазню, на трасянцы. Праўда, пры гэтым 29 чалавек увогуле не маглі зразумець, што ад іх хочуць.
А вось у Дзяржынску ўсе ўсё разумелі. Але адказвалі таксама па-руску. Беларускамоўныя тлумачэнні далі 5 чалавек, 22 гаварылі на трасянцы.
Такім чынам, 84% атрыманых адказаў - рускія, 6% - беларускія, 10% на змешанай беларуска-рускай гаворцы.
Праўда, даследчыкаў асабліва цікавіла, колькі апытаных "пераключаць код" і пяройдуць ці хаця б паспрабуюць перайсці на мову суразмоўцы. Вынік - 19%. Вельмі мала. Хаця мовазнаўцы свету лічаць, што людзі, якія жывуць ва ўмовах білінгвізму, досыць лёгка гэта робяць. Хаця б салідарнасці і павагі адзін да аднаго.