Ад серады нас чакаюць 6 дзён грыпознай адлігі

Источник материала:  
27.01.2013 23:56 — Новости Общества

Ад серады нас чакаюць 6 дзён грыпознай адлігі

Наша Ніва
Ад серады нас чакаюць 6 дзён грыпознай адлігі: да плюс 6. З захаду, з Атлантыкі на Беларусь рухаецца хваля цёплага, вільготнага паветра.

Як прагназуюць сіноптыкі, у аўторак пад вечар яно дасягне Брэста і Гродна. Ад серады яно ахутае цэнтр краіны. А ў чацвер распаўсюдзіцца і на весь усход.

Плюсавыя тэмпературы пратрымаюцца ад чатырох да шасці дзён. На піку адлігі паветра прагрэецца да плюс 6 у Мінску і Віцебску, плюс 7 у Брэсце, плюс 5 у Гомелі, Магілёве і плюс 3 у Гродна.

Прычым плюс будзе трымацца як удзень, так і ўначы, чакаецца некалькі дажджоў, будзе пахмурна.

Гэта прывядзе да раставання снегу і, самае прыкрае, да ўсплёску вірусных інфекцый, у тым ліку грыпу, што сёлета прыйшоў да нас з Еўропы.

Грып розніцца ад слабейшых інфекцый высокай тэмпературай, раптоўным пачаткам і вострым цячэннем.

У класе майго сына на заняткі прыходзіць усяго 7 чалавек з 22-х: астатнія пахварэлі. Сімптомы хваробы аднолькавыя: тэмпература рэзка паднімаецца да 39 градусаў, катар, кашаль.

Са словаў медыкаў, сёлетняя разнавіднасць грыпу прыйшла да нас з захаду. Яна лічыцца не вельмі цяжкай. Аднак вымагае пільнасці: з грыпам няможна працаваць і хадзіць у школу.

Меры прафілактыкі звычайныя: пазбягайце грамадскага транспарту, публічных месцаў, дзе шмат людзей. Офісы і хаты праветрывайце. Высыпайцеся, ешце стравы вітамінныя і фітанцыдныя. Карыстайцеся толькі сваім асабістым посудам. Часцей мыйце рукі з мылам, старайцеся не дакранацца бруднымі рукамі да носа і рота. А галоўнае, глядзіце на свет з аптымізмам — і кахайцеся!


←Ухо недели. Нежнее, еще нежнее…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика