Сямейныя праблемы ўсё часцей вырашаюць праз міліцыю

Источник материала:  

Аб тым, наколькі часта канфлікты ў сям’і выходзяць па-за межы кватэры, распавёў Андрэй Дударчык, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі:

– Вядома, нейкія сямейныя высвятленні адносінаў адбываюцца ў кожнай кватэры. Але цяпер усё часцей з імі звяртаюцца  ў міліцыю.

Калі паглядзець статыстыку, то пераважная большасць зваротаў да нас – якраз з-за сямейных скандалаў паміж роднымі. Такія выклікі складаюць каля 70%. Прычым звяртаюцца ў тых выпадках, пра якія раней ўвогуле па-за домам не гаварылі. Умоўна кажучы, сварка з-за непамытага посуду можа скончыцца выклікам міліцыі. Бывае так, што да прыезду супрацоўнікаў сварка заканчваецца. Але факт выкліку ўжо ёсць, з ім трэба працаваць далей. Да таго ж міліцыя губляе бензін на дарогу.

А часам нават мужы скардзяцца на сваіх жонак. Вельмі часта такія выпадкі здараюцца на фоне злоўжывання алкаголем і псіхалагічных праблем у сям’і.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота img0.liveinternet.ru

←Оnline конференция по изменениям в порядке исчисления НДС в Беларуси пройдет на сайте БЕЛТА 17 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика