На Новы Год у нарацкім рэстаране больш было расіян

Источник материала:  

У навагоднюю ноч рэстаран культурна-забаўляльнага цэнтра “Азёрны” ў курортным пасёлку Нарач быў цалкам запоўнены. Сустракалі тут свята 70 дарослых і 8 дзяцей.

Сярод іх пераважалі расіяне. Было іх каля 60 працэнтаў. Гулялі таксама кампаніі з Мінска, Маладзечна, Глыбокага і крыху мясцовых.

Апроч пачастунку ладзіліся шоу-праграма, віншаванне Дзеда Мароза са Снягуркай, цыркавыя нумары, феерверк, іншыя забавы. Каштавала сустрэча Новага года ў нарацкім рэстаране 600 тысяч рублёў з чалавека.

Алесь ВЫСОЦКІ.

 

←Число выпускников белорусских вузов с 2005 года возросло на 57,8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика