Хітры Аркадзька

Источник материала:  

“За што яшчэ майго аднавяскоўца звалі хітры Аркадзька, прызнацца, не ведаю, але пра адзін выпадак раскажу”, — так пачаў чарговы аповед пра былое мой дзядзька.

Было гэта “за польскім часам”, калі, як вядома, ніякага транспарту ў вёсцы, акрамя каня, не было. Бліжэйшая ж шырокакалейная чыгунка даходзіла, як і цяпер, толькі да Друі. А каб туды даехаць, аднавяскоўцы, у якіх сваіх коней не было, часцей за ўсё звярталіся да хітрага Аркадзькі, бо ў яго быў добры конь (да Друі ж як-ніяк больш за 30 кіламетраў), ды і плацілі яму за гэту паслугу нядрэнна.

Дык вось, аднойчы да хітрага Аркадзькі звярнулася адна мілавідная, як цяпер кажуць, сексапільная кабета з просьбай завезці яе на чыгуначную станцыю ў Друю. Было гэта летам, калі жанчыны выглядаюць асабліва прывабнымі, таму, хутчэй за ўсё, менавіта гэтая акалічнасць стала прычынай выспелага ў галаве хітрага Аркадзькі плана.

Ад’ехаўшы пару кіламетраў ад нашай вёскі, ён раптам завярнуў каня назад.

— А ты куды, Аркадзька? — здзівілася кабета.

— Дадому! — рашуча адказаў Аркадзька. — Я забыўся палюбіцца з жонкай, а без гэтага ніяк не магу жыць.

— Дык мы ж можам спазніцца на цягнік, — ледзь не плакала жанчына.

— А мяне гэта не калыша. Мне трэба, і ўсё тут, — стаяў на сваім Аркадзька.

— Дык, можа, тады я цябе выручу? — нясмела прапанавала жанчына.

— Ну, калі так, то гэта мяняе справу.

Аркадзька зноў завярнуў каня ў патрэбным накірунку, наламаў бярозавых галінак, абставіў імі з усіх бакоў свой вазок, і яны рушылі далей.

Праз некаторы час Аркадзька спыніў каня і пачаў здымаць бярозкі, але ягоная пасажырка запярэчыла:

— Да Друі, Аркадзька, яшчэ далёка, а бярозкі растуць не ўсюды, так што хай яны пакуль што застаюцца на месцы, ды і цянёк ад іх, і водар прыемны.

Аркадзька ахвотна пагадзіўся, і з гэтымі бярозкамі яны даехалі ажно да самай Друі.

←Настроение, как и молоко, – экстра!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика