Ці лічыце вы, што сустракаюць па вопратцы?
— Насамрэч я лічу, што так. Пацвярджэнне гэтаму я знаходжу практычна штодня. Сама, напрыклад, праводжу людзей заўсёды па розуме, але сустракаю па вопратцы. Гэта вельмі важна для любога чалавека — выглядаць добра, што, у прынцыпе, нескладана зрабіць. Каб сваім выглядам не адштурхоўваць ад стасункаў, а, наадварот, натхняць на зносіны з іншымі людзьмі. Для артыстаў гэта наогул вельмі важна, таму што спачатку чалавек бачыць і ацэньвае сцэнічны вобраз. Таму нас якраз сустракаюць па вопратцы. І калі ты выглядаеш добра, цікава, то чалавек пачне слухаць, што ты спяваеш і як.
— У некаторым сэнсе — так. Першае ўяўленне фарміруецца менавіта так, па гэтым прынцыпе. Першае ўражанне складаецца ў нейкія мілісекунды. Потым ужо з нейкіх іншых дэталяў, у працэсе зносін. Я сваё першае ўражанне складаю не столькі па вопратцы, колькі па маім візуальным успрыманні чалавека. По вопратцы — гэта вельмі вузка.
Пятро Васючэнка, пісьменнік:— Сустракаюць сэрцам заўсёды. Калі чалавек прыемны, няхай апранаецца хоць у рыбацкую сетку. Вопратка калі адыгрывае нейкую ролю, то хіба што ў трэцюю чаргу.
Ларыса ЦІМОШЫК.