Узімку думай пра лета

Источник материала:  

Хто будзе гаспадарыць на возеры Свіцязь?

Плынь турыстаў на легендарнае возера, што на Навагрудчыне, будуць кантраляваць. Такая неабходнасць узнікла ў сувязі з пагрозай парушэння экалогіі ўнікальнага прыроднага аб’екта. Улетку на Свіцязі збіраецца больш за 15 тысяч турыстаў. Як расказалі ў аддзеле ідэалогіі Навагрудскага райвыканкама, зараз ствараецца прадпрыемства, асноўнай задачай якога будзе рэгуляванне колькасці адпачывальнікаў на беразе слыннага возера. Каб засяродзіць увагу турыстаў не толькі на Свіцязі, у ваколіцах Навагрудка фарміруецца цэлы каскад азёр. З мэтай размеркаваць наведвальнікаў на беразе вырашана палепшыць і інфраструктуру вакол возера. Напрыклад, на месцы старога рэстарана прадпрыемства з Баранавічаў будуе кафэ і невялікую гасцініцу.

←Сборный символ отдыха

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика