На сёння, 21 снежня, "прагназаваўся" канец свету. Ці верылі вы ў тое, што гэта адбудзецца?

Источник материала:  
На сёння, 21 снежня, "прагназаваўся" канец свету. Ці верылі вы ў тое, што гэта адбудзецца?Алена Каранеўская, загадчык аддзела карэспандэнцкай сеткі тэлеканала "АНТ":

— Канец свету не ўваходзіў у мае планы. Падрыхтоўка да гэтай падзеі абмежавалася толькі больш пільнай увагай да паводзін ката. Кажуць, што жывёлы першымі адчуваюць нядобрае. Раніцай паглядзела на гадаванца і зразумела, што давядзецца збірацца на працу. Тлумачальная тыпу: "не прыйшла, бо чакала канца свету!" — не пракаціць.

        На сёння, 21 снежня, "прагназаваўся" канец свету. Ці верылі вы ў тое, што гэта адбудзецца?Уладзімір Івашкевіч, карэспандэнт рэдакцыі раённай газеты "Жыццё Прыдзвіння":

— У канец свету не верыцца, таму што жыццё — гэта цудоўна! Тым больш што ў наступным годзе мне спаўняецца паўстагоддзя. За гэты час выгадаваў дзвюх дачок, дачакаўся ўнукаў. Калі кажуць, што дзеці — кветкі жыцця, то ўнукі — гэта наш шлях у Бессмяротнасць. І яшчэ — у аднаго з маіх знаёмых менавіта 21 снежня дзень нараджэння. Дык больш да гэтай падзеі рыхтаваўся...

                  На сёння, 21 снежня, "прагназаваўся" канец свету. Ці верылі вы ў тое, што гэта адбудзецца?Уладзіслаў Заплітны, бізнэсмен:

— Як чалавек, які адэкватна ўспрымае тое, што адбываецца ў рэчаіснасці, магу сказаць наступнае. На мой погляд, 21 снежня нічога не зменіцца, таму што, лічу, кожны нармальны чалавек павінен успрымаць тое, што адбываецца аб'ектыўна вакол яго, згодна са сваімі суб'ектыўным поглядам. Справа ў тым, што любыя змены, якія ўносяцца інфармацыйна ў наша жыццё, перш-наперш правяраюць людзей на псіхалагічную і прафесійную прыдатнасць... Тое, што людзі, а сярод іх ёсць і мае блізкія, пачыналі перад канцом свету "выратоўвацца": нешта капаць, мітусіцца і гэтак далей — зразумела, што такім чынам праяўляюцца псіхічныя праблемы, якія назапасіліся. Я ўспрымаю ўсе тыя анамаліі, якія вакол мяне адбываюцца, адэкватна. Таму што зразумела: пасля дня наступае ноч і гэтак далей, як і пасля вясны — лета... І нікому не дадзена права ўмешвацца ў кругазварот прыроды. І я ведаю, што ні я, ні іншыя ўплываць на гэты кругазварот у прыродзе не могуць. Безумоўна, нейкія катаклізмы існуюць: вулканы, стыхійныя бедствы і гэтак далей. Але каб знішчыла нешта ўсю зямлю і наступіў нейкі калапс — ну, гэта проста для людзей з хворай псіхікай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Пришли всерьез и надолго

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика