На Новы год будзе казачнае надвор'е

Источник материала:  

У гэтым запэўніў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.

"На Новы год у Беларусі чакаецца казачнае надвор'е: камфортнае і спакойнае, па зімовых мерках. Адным словам, яно будзе спрыяць сустрэчы святаў", – сказаў Дзмітры Рабаў.

Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч будзе 3-8 градусаў марозу. Днём – 1-6 градусаў.

Таксама магчымы невялікі кароткачасовы снег са слабым ветрам.

Такое ж надвор'е чакаецца і на калядныя святы.

Паводле БелТА.

Фота bymedia.net

←"Концесветная" лихорадка по-белорусски

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика