Выратавальнік, што апёкся ў Гродне, ратуючы дзіця, з дня на дзень можа стаць татам

Источник материала:  
19.12.2012 12:29 — Новости Общества

Выратавальнік, што апёкся ў Гродне, ратуючы дзіця, з дня на дзень можа стаць татам

Наша Ніва
Падчас ліквідацыі прарыву трубапроваду ацяплення ў Гродне моцна пацярпеў 21-гадовы выратавальнік Павел Янушкевіч. Спяшаючыся на енк дзіцяці, ён зваліўся ў гарачую ваду і атрымаў апёкі пятай часткі цела. Жонка Паўла расказала пра яго стан.

Выратавальнік, што апёкся ў Гродне, ратуючы дзіця, з дня на дзень можа стаць татам
Павел і Іра Янушкевічы ажаніліся ўлетку

"НН": Як сябе адчувае ваш муж?

Ірына Янушкевіч: Стан стабільны. Хаця, канечне, у яго ўсё баліць. Яму пастаянна робяць уколы з абязбольваючым, пастаянна мяняюць павязкі.

"НН": Якія часткі цела апякло?

ІЯ: Цалкам рукі, ногі, грудзі ад шыі.

"НН": Вы яго бачылі?

ІЯ: Ён у рэанімацыі ляжыць, але ўдалося трапіць — размаўлялі. Але сёння яго ўжо пераводзяць у аддзяленне.

"НН": Вы нядаўна ажаніліся?

ІЯ: Так, летам.

"НН": Цяпер чакаеце дзіця?

ІЯ: Так. У мяне дзявяты месяц, у прынцыпе, магу раджаць.

"НН": Павел можа вярнуцца з бальніцы татам.

ІЯ: Мусіць, так і будзе. Бо лячэнне зойме не менш за месяц. Напэўна, мне давядзецца выязджаць з радзільні адной і ехаць да таткі ў іншую бальніцу.

"НН": У яго такая прафесія — людзей ратаваць. Не страшна было да гэтага выпадку на дзяжурствы яго адпраўляць?

ІЯ: Кожны раз надта страшна. Але ён моцна любіць сваю працу, ён — патрыёт прафесіі. І складана было б яго адгаварыць пакінуць МНС.

"НН": Вашая кватэра ўчора таксама засталася без цяпла?

ІЯ: Не. Я жыву на Дамброўскага, а там нічога не зачапіла.

"НН": Чытачы пытаюцца, якім чынам вашай сям’і можна цяпер дапамагчы.

ІЯ: Дапамогу і нам прапаноўваюць, але мы пакуль даём рады самі. Ніякіх лекаў не патрабуецца — усё лячэнне ён атрымлівае ў бальніцы.

А маральна прыемна, што пішуць, падтрымліваюць. Я ганаруся сваім мужам. І прыемна, што ні я адна.

"НН": Усяго вам найлепшага, а вашаму мужу-герою словы глыбокай павагі ад чытачоў "Нашай Нівы". 
←Почему необходим Декрет № 9

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика