Як прыбрацца на Новы год, каб выглядаць чароўна

Источник материала:  

Апошнім часам існуе традыцыя сустракаць Новы год у адзенні “колеру надыходзячага года”, які адпавядае жывёле ўсходняга календара.

Хоць год Змяі і наступіць у лютым, але ў нас ужо склалася такая завядзёнка, што падбіраем мы ўбор да 31 снежня.

Каб больш даведацца, што любіць спадарыня Змяя, я вырашыла звярнуцца да маладзечанкі Людмілы Хрол, дызайнера адзення.

Па яе словах, сёлета перавага аддаецца чорным, фіялетавым, чорна-сінім адценням. Можна выбраць і зялёны колер. Але лепш за ўсё надзець бліскучую вячэрнюю сукенку. Ідэальны варыянт – убор залацістага колеру з рознымі арыгінальнымі аксесуарамі.

Яшчэ жанчыны будуць выглядаць чароўна ў гладкіх уборах, якія аблягаюць фігуру і нагадваюць змяіную ўзорыстую скуру. Можна надзець і класічную маленькую чорную сукенку, але дапоўніць яе, напрыклад, шаўковым шалікам.


– Пажадана зрабіць яркі макіяж і прычоску. Але галоўнае, – кажа Людміла Хрол, – знайдзіце нешта сваё, у чым вы будзеце выглядаць і чароўна, і камфортна.

Памятайце, што Змяя надта любіць золата і каштоўнасці, таму ў навагоднюю ноч не забудзьце надзець залатыя ўпрыгожванні. Змеі з’яўляліся вартаўнікамі скарбаў, а таму і нераўнадушныя да каштоўнасцей. Чым іх будзе больш, тым больш багатым стане для вас увесь 2013 год. У дадатак можна выкарыстаць і яркую біжутэрыю.

Мужчынам з уборам заўсёды прасцей. Сёлета не выключэнне. Надзявайце звычайны шэры ці чорны касцюм, але дапоўніце яго яркімі сарочкай, гальштукам. Вось і ўсё – вы чароўныя.

Але самым лепшым святочным уборам заўсёды з’яўляюцца вашы ўсмешка і добры настрой. Яны ніколі не сапсуюць вам свята.

Самыя модныя прычоскі ў год Змяі – косы


Менавіта косы павінны стаць галоўнай дэталлю новагодняй прычоскі, раяць стылісты.

Косы прынясуць поспех у новым годзе, а іх гаспадыні – прыгожую і незвычайную прычоску. Да таго ж, заплятанне валасоў дазваляе ствараць вельмі розныя эфектныя вобразы.

Марыя УРБАНОВІЧ.

←Шоу силачей в Японии. Дневник Кирилла Шимко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика